Парафіяльныя аб'явы
Больш інфармацыі і фотаздымкаў глядзіце ў нашым профілі ў Інстаграме
Парафіяльныя аб'явы
Больш інфармацыі і фотаздымкаў глядзіце ў нашым профілі ў Інстаграме
Аб’явы на XXVІI звычайную нядзелю
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак 5 кастрычніка — успамін св. Фаустыны Кавальскай, панны. Магчымасць ушанавання рэкліквій святой на св. Імшах а 8.30 і 18.00;
- у аўторак 6 кастрычніка а 18.45 – біблійная кола. Запрашаем ахвочых!
- у сераду 7 кастрычніка – успамін НПМ Ружанцовай; пасля ранішняй св. Імшы абдудзецца сустэча людзей “залатога” веку і ўсіх ахвочых у кавярні. Запрашаем прыносіць з сабой пачастунак на супольную гарбату!
- у суботу 10 кастрычніка – урачыстасць гадавіны пасвячэння нашага катэдральнага касцёла. З гэтай нагоды на працягу ўсяго дня з 9.00 да 18.00 будзе выстаўленне Найсвяцейшага сакрамэнту і традыцыйна будуць запалены “закхейкі”. Запрашаем запісвацца ў ганаровую варту, а таксама праз малітву ў касцёле адудзячыць Богу за дар нашай святыні!
2. У кастрычніку асаблівым чынам трываем у ружанцовым клімаце. Гэта для ўсё парафіі цудоўная магчымасць наблізіцца да Бога праз Марыю. Запрашаем на супольную ружанцовую малітву ў нядзелю пасля св. Імшы а 9.30, у будныя ж дні а 18.00 будзе святы ружанец, а пасля – св. Імша.
3. На століку для рэлігійнай літаратуры пакладзена анкета – апытанне, якое ў першую чаргу датычыць ранішняй св. Імшы ў будні дзень, а таксама іншых бягучых пытанняў. Заахвочваем запоўніць яе і такім чынам выказаць меркаванне адносна развіцця нашага далейшага парафіяльнага жыцця.
Інтэнцыя жывога ружанца на звычайны перыяд: каб ружанцовы месяц прабудзіў нашую парафіяльную супольнасць да прагнення прыняцца святых сакрамэнтаў і жыцця ў асвячальнай ласцы!